Такіх выпадкаў можа быць больш, бо праваабаронцам вядома не пра ўсе затрыманьні і палітычны перасьлед.
Праваабаронцам «Вясны» вядома пра як мінімум 66 чалавек, асуджаных у палітычных крымінальных справах пасьля вяртаньня з-за мяжы.
Цяпер за кратамі знаходзяцца сама меней 36 чалавек зь іх: найбольшы тэрмін зь іх — 11 гадоў калёніі — прызначылі Яраслава Саковічу, які вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з прычыны хваробы бацькоў.
Вядома, што некаторых з затрыманых у выніку накіроўваюць на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары.
Так зрабілі ў выпадку Нэлі Алфёравай, якую асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лятарэя з высокімі стаўкамі». За амаль два гады затрымалі пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы ня менш як 260 чалавек