Агенцтва SW Research дасьледавала ўзровень даверу палякаў да прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў і канфэсіяў. Вынікі апытаньня сьведчаць, што менш за ўсё палякі давяраюць расейцам, мусульманам і беларусам.
«Польскі рэйтынг недаверу» SW Research, створаны з мэтай стандартызаванага параўнаньня непрыняцьця розных груп насельніцтва, паказаў, што расейцы сутыкаюцца з найбольшым недахопам даверу ў польскім грамадзтве (57,2 бала са 100).
Таксама ў топ-3 «рэйтынгу недаверу» апынуліся мусульмане (44,7) і беларусы (44,2 са 100).
Самы нізкі ўзровень недаверу зафіксаваны да грамадзян ЗША (18), чэхаў (18,4) і славакаў (18,6).
Агулам апытаньне, праведзенае SW Research, паказвае, што палякі найбольш адкрытыя да народаў сваіх паўднёвых суседзяў, у той час як усход выклікае найбольшую занепакоенасьць. За адным выключэннем — грамадзяне Ўкраіны занялі чацвёртае месца ў рэйтынгу.
Асаблівую сымпатыю палякі маюць да прадстаўнікоў да такіх краінаў, як Японія і ЗША, што можа быць вынікам іхняга прывабнага іміджу сучасных і эканамічна разьвітых, паводле аналізу SW Research.
Апытаньне правялі 11-16 верасьня 2024 году, у рамках яго апыталі 1500 дарослых жыхароў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чужыя ў голым полі. Чаго бракуе новым эмігрантам зь Беларусі