«Куды коціцца сьвет». Як дроны мяняюць вайну. Шлях да «робатаў-забойцаў»?

Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашырыліся цалкам аўтаномныя дроны і ці ўжо ажыцьцяўляюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў?

Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы праектаваньня й вырабу дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ува Ўзброеных сілах Украіны.

0:50 – Як дроны памянялі і ўвесь час мяняюць баявыя дзеяньні падчас цяперашняй вайны ва Ўкраіне. Важнасьць інфармацыі ў вайне.

2:33 – Колькі дронаў выкарыстоўваюць штодня расейцы і ўкраінцы.

3:50 – Хто мае перавагу ў вырабе і закупцы дронаў, Расея ці Ўкраіна?

6:19 – Якая доля праўды ў вобразе з навуковай фантастыкі, калі пілёт сядзіць недзе ў бункеры за сотні і тысячы кілямэтраў ад месца, дзе дрон зьнішчае нейкія цэлі.

7:56 – Наколькі рызыкоўна быць апэратарам дрона: ці шмат іх гіне і якія асноўныя небясьпекі ў працы.

10:16 – Ці праўда, што адны з найлепшых пілётаў FPV-дронаў атрымліваюцца з «геймэраў», бо тыя маюць патрэбныя навыкі. Ад чаго залежыць посьпех каманды, якая працуе з дронамі.

13:31 – Чаму дроны залятаюць у паветраную прастору над тэрыторыяй Беларусі. Як магло здарыцца, што дрон заляцеў ажно ў Латвію.

19:47 – Розныя тыпа дронаў, наколькі яны пашыраныя.

20:40 – Ці адбываюцца паветраныя баі паміж дронамі.

23:17 – Прыклады дарагога абсталяваньня, якое зьнішчалі дроны падчас цяперашняй вайны.

25:47 – Што з традыцыйнай вайсковай тактыкі стала немагчымым праз дроны і якія новыя магчымасьці зьявіліся.

30:35 – Наколькі цяжка выявіць розныя тыпы дронаў сродкамі супрацьпаветранай абароны. FPV-дроны з кіраваньнем праз кабэль – якія іх перавагі і заганы.

33:11 – Аўтаномныя дроны, здольныя самі вызначаць цэль і зьнішчаць яе без кіраваньня звонку, — шлях да «арміі робатаў»?

35:36 – Слоўнік тэрмінаў і жарганізмаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Рост вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі — пра што спрачаюцца ў эўрапейскіх судах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.