Ужо сёньня: гадавіна пераходу на грыгарыянскі каляндар

Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 4 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 кастрычніка 1582 году па ўказе Папы Рымскага Грыгорыя XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юльянскі, грыгарыянскі, новаюльянскі. Што трэба ведаць пра рэлігійныя календары

Дзень у гісторыі

1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.


1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

У гэты дзень нарадзіліся

1750 — польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін (нарадзіўся ў Віцебску).

1816 Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».

1895 — амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнейшых комікаў нямога кінэматографу.

1941 — амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.

1978 — беларуская балерына Марына Вежнавец.

У памяці

1669 — галяндзкі мастак Рэмбрант.

Рэмбрант, аўтапартрэт (дэталь).

1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».

1957 — СССР запусьціў першы штучны спадарожнік Зямлі.

1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.

1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў.

Леанід Брэжнеў уручае Пятру Машэраву зорку Героя сацыялістычнай працы і ордэн Леніна. Менск, 25 чэрвеня 1978 г.

1981 — беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў, заснавальнік Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане.

Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан, 1952

2007Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст.

Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы