Дзень у гісторыі
1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэтын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.
1919 — крушэньне цягніка «Вільня — Менск» на перагоне «Радашкавічы — Заслаўе». Цягнік зваліўся з мосту, у выніку чаго 23 чалавекі загінулі на месцы, а каля 100 былі параненыя.
1921 — У Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб — пісьменьніцкая арганізацыя сусьветнага маштабу. Першым прэзыдэнтам беларускага ПЭН-цэнтру быў Васіль Быкаў.
1939 — Канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцку вёў баі зь нямецкімі і савецкімі войскамі, капітуляваў перад немцамі.
2020 — у Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў».
У гэты дзень нарадзіліся
1713 — Дэні Дзідро, францускі пісьменьнік і філёзаф, адзін з аўтараў Энцыкляпэдыі, дзеяч Асьветніцтва.
1786 — Вінцэнт Равінскі, паэт і драматург, аўтар паэмы «Энеіда навыварат».
1884 — Францішак Грынкевіч, каталіцкі сьвятар, дзяяч беларускага руху, стваральнік Горадзенскага гуртка беларускай моладзі.
1892 — Андрэй Якубецкі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, генэрал-маёр, галоўны вайскаводзец БНР.
1936 — Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.
1959 — нарадзіўся Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца, стваральнік перадачы «Відзьмо-невідзьмо».
1967 — Сяргей Харэўскі, мастак, літаратар, гісторык архітэктуры, культуроляг, мастацтвазнаўца, дзяяч беларускага руху.
У памяці
1763 — Аўгуст ІІІ, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1830 — Язэп Аляшкевіч, мастак.
1872 — Іосіф Гашкевіч, дыплямат, мовазнаўца, дасьледчык Японіі і Кітаю, ураджэнец Беларусі.
1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Арыштаваны НКВД і расстраляны.
1938 — Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёляг, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні.
1938 — Ян Цеханоўскі, дзяяч беларускага руху, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.
1974 — Залман Шазар, трэці прэзыдэнт Ізраілю, ураджэнец мястэчка Мір.
2011 — Стыў Джобс, амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік карпарацыі Apple.