Усьмешкі, эмоцыі, малітвы: тысячы хасідаў сабраліся ва ўкраінскай Умані нягледзячы на вайну

Хлопчыкі-хасіды з традыцыйнымі пэйсамі радасна пасьміхаюцца, пазуючы для фота. Імаверна, яны ў Умані ўпершыню. Верасень 2024 году.

Сталы паломнік знаёміцца з навакольлем. За ім ідуць іншыя хасіды, якія толькі што прыбылі ва ўкраінскі горад, каб сустрэць тут Новы год.

Калі заканчваюцца малітвы, паломнікі весела бавяць час – на вуліцах Умані яны танцуюць.

Паломнік пазуе для фота.

На галовах і ў руках маладых хасідаў — тфілін, чорныя скураныя куфэрачкі для пэргамэнту з тэкстамі Торы. У гэтых тэкстах, якія служаць асноваю габрэйскай веры, ёсьць наказ накладаць тфілін. Адзін куфэрачак накладаюць на галаву, другі на руку ў часе ранішняй малітвы.

Яшчэ адзін малады паломнік-хасід, які пагадзіўся, каб яго сфатаграфавалі.

Паломніцы-хасідкі тым часам рыхтуюць сваё часовае жыльлё ў Умані да сьвята.

Хасіды камунікабэльныя і адкрытыя людзі.

Традцыйна апранутыя маладыя хлопцы-хасіды занятыя сваімі тэлефонамі.

Хасіды напярэдадні Рош га-Шана, Умань, 30 верасьня 2024 году.

Яшчэ адзін мужчына з задавальненьнем пазуе для фота.

Адпачынак пасьля заканчэньня малітваў, верасень 2024.

Гэты паломнік апрануты цалкам сучасна, але абавязкова мусіць быць таліт — прастакутная накідка з чатырма кутасамі на ражках, якую накідваюць на галаву ў знак пакоры перад Богам.

Вуліцы ўкраінскага гораду перапоўненыя паломнікамі-габрэямі.

Сталы і малады хасіды размаўляюць.

Умань на час сьвяткаваньня Рош га-Шана набывае незвычайны для сябе калярыт. Верасень 2024.

Малады паломнік-хасід папраўляе капялюш

Хлопчык уважліва назірае за размовай дарослых.

Галоўнае для паломнікаў — малітва.

На супольнай малітве.

Асобная малітва.

У сынагозе пераважна мужчыны, для жанчын існуе асобны ўваход, але іх забаронена фатаграфаваць.

Усе разам праслаўляюць Бога, дзякуюць Яму за дар жыцьця і радуюцца надыходу Новага году. Сёлета яны сустракаюць 5785 год.

Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.