На былую настаўніцу зь Мёраў, якая вызвалілася пасьля двух гадоў калёніі, завялі новую крымінальную справу

Эму Сцепулёнак, архіўнае фота

Былую настаўніцу зь Мёраў Эму Сьцепулёнак, якая вызвалілася пасьля 2 гадоў калёніі ў «справе Зельцара», абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Хрысьціянская візія».

Інфармацыя аб новым абвінавачаньні зьявілася ў зводцы здарэньняў мясцовай «раёнкі». У газэце не называецца імя пэнсіянэркі, але па апісаньні (узрост 71 год, паўторнае абвінавачаньне паводле артыкулу 369) выданьне робіць выснову, што гаворка ідзе пра Сьцепулёнак.

Жанчыну затрымалі ў Мёрах у 29 верасьня 2021 году па крымінальнай справе за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра. Сцепулёнак абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і абразе Лукашэнку (артыкул 368 КК). Да суду яе амаль год трымалі за кратамі.

У лістападзе 2022 году ёй прысудзілі два гады зьняволеньня ў калёніі. Падчас суду ў Мёрах Эме Сцепулёнак рабілася дрэнна, да яе выклікалі хуткую дапамогу.

Былая настаўніца цалкам адбыла тэрмін і 2 траўня 2023 году выйшла на волю з гомельскай калёніі № 4.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 лістапада: 69-гадовай палітзьняволенай выклікалі «хуткую» на суд; прысуды па «справе фонду „Страна для жизни“»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся закрыты суд над палітьзняволенай былой настаўніцай беларускай мовы. Заўтра ёй споўніцца 69 гадоў

ХХХ