Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк адзначыў, што Расея паспрабавала скасаваць санкцыі Эўразьвязу на юрыдычныя паслугі.
2 кастрычніка Вярхоўны суд Эўразьвязу вызначыў, што забарона даваць юрыдычныя кансультацыі прадстаўнікам расейскага ўраду і расейскім фірмам, уведзеная ў 2022 годзе ў адказ на пачатую Расеяй поўнамаштабную вайну супраць Украіны, застаецца ў сіле.
Апэляцыя групы адвакатаў, якія падалі пазоў на скасаваньне такіх абмежаваньняў, адхіленая.
Такім чынам, у пакеце санкцый Эўразьвязу застаецца забарона на юрыдычных паслугі згаданым прадстаўнікам Расеі.
Раней Эўразьвяз адхіліў пазоў групы расейскіх алігархаў і пакінуў у сіле ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд ЭЗ адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў, якія хацелі адмены санкцыяў супраць сябе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі назвалі колькасьць падпісаных з прадпрыемствамі Беларусі кантрактаў з пачатку вайны супраць Украіны