За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак
Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Згодна са зьвесткамі Белстату, за гэты пэрыяд звальнялі работнікаў больш, чым наймалі на працу, у наступных сфэрах:
- апрацоўчай прамысловасьці (звольнілі на 3,8% больш, чым нанялі — 85 175 супраць 82 059),
- транспарту (звольнілі на 19,19% больш, чым нанялі),
- апэрацыяў зь нерухомасьцю (на 9,79%),
- дзяржаўнага кіраваньня (на 6,97%),
- аховы здароўя (на 34,81%),
- адукацыі (на 33,19%),
- фінансавай і страхавой дзейнасьці (на 5,45%),
- сельскай і рыбнай гаспадаркі (на 6,76%).
Больш наймалі, чым звальнялі за гэты пэрыяд у галінах горназдабыўной прамысловасьці (прынялі на працу на 29,24% больш работнікаў, чым звольнілі), інфармацыі й сувязі (на 3,86% больш), будаўніцтва (на 1,96%).
Звольненых работнікаў больш, чым нанятых на працу, ува ўсіх вобласьцях Беларусі, а таксама ў Менску.
У беларускай эканоміцы ў жніўні 2024 году былі занятыя 4 мільёны 118,5 тысяч чалавек — на 0,09% больш, чым у ліпені (4 млн 114,9 тысяч чалавек). У студзені 2024 году ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 млн 129,1 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым квартале ў Беларусі звольнілі на 3,1% больш працаўнікоў, чым нанялі, — Белстат