У Тэль-Авіве адбылася страляніна ў раёне Яфа. У выніку нападу загінулі восем мірных жыхароў, сама меней дзевяць былі параненыя, паведамляе The Jerusalem Post.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 1 кастрычніка, калі стралкі адкрылі агонь на прыпынку лёгкарэйкавага транспарту, піша Reuters.
Служба хуткай дапамогі Ізраіля заявіла, што атрымала першае паведамленьне аб страляніне ў 19:01 па мясцовым часе. Мэдыкі і парамэдыкі надалі экстраную дапамогу некалькім пацярпелым з рознай ступеньню цяжкасьці раненьняў, сярод якіх былі і непрытомныя. Падрабязнасьці інцыдэнту працягваюць удакладняцца.
Паводле першапачатковых паведамленьняў ізраільскіх СМІ ў атацы ўдзельнічалі сама меней двое ўзброеных злачынцаў, іх забілі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран запусьціў ракеты па Ізраілі, па ўсёй краіне абвясьцілі паветраную трывогу