Дата дня
1 кастрычніка 1817 году ў Віленскім унівэрсытэце заснавалі таемнае студэнцкае патрыятычнае Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў 6 гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.
Сябрамі таемнага гуртка былі 18 студэнтаў, сярод іх — будучы дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнаўца, геоляг Тамаш Зан, якога называюць ідэолягам таварыства. Кіраўніком гуртка быў будучы філёзаф ды філёляг Юзаф Яжоўскі. Сябрамі таварыства, сярод іншага, былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ануфры Петрашкевіч і інш.
Філяматы прапанавалі ідэалёгію адбудовы літоўска-русінскага краю на падставе адзінства мовы, паходжаньня і тэрыторыі. Яны вывучалі фальклёр, міталёгію і празь іх пазнавалі народ. Маладыя асьветнікі імкнуліся сыстэмна і пасьлядоўна вывучыць архаічную народную культуру. На іхных ідэях гадаваліся таленты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча, якія нібыта «раптам» пачалі пісаць творы па-беларуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзеля Айчыны, навукі і дабрачыннасьці». 10 фактаў з гісторыі філяматаў да 200-годзьдзя заснаваньня таварыстваГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэст. Хто такія філяматы? Што вы ведаеце пра іншадумцаў XIX стагодзьдзя
Дзень у гісторыі
331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамэлах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.
1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу.
2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1612 — Ян Храпавіцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, аўтар дзёньніка «Дыярыюш ваяводы віцебскага…».
1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863-64 гадоў.
1881 — Міхаіл Станюта, беларускі мастак, бацька акторкі Стэфаніі Станюты.
1888 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.
1900 — Раман Семашкевіч, мастак, ахвяра сталінізму.
1902 — Міхал Ляпеха, захавальнік музэю-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.
1937 — Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар.
1952 — Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе.
У памяці
1940 — Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.
1987 — Аляксандар Воінаў, архітэктар.
1990 — Тамара Міянсарава, піяністка, стваральніца музычнай фанатэкі Беларускага радыё і тэлебачаньня.
1992 — Мікалай Бірыла, мовазнаўца.
2009 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст, у 1996–2007 быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Менску.
2013 — Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, беларусазнавец.
2021 — Кастусь Севярынец, журналіст і паэт, аўтар паэтычных кніг для дзяцей.