Пра эвакуацыю зь Беларусі былога палітвязьня Руслана Акосткі паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
16 лістапада 2020 году суд Салігорскага раёну арыштаваў Руслана на 15 дзён за ўдзел у акцыі пратэсту ў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады ён здолеў прайсьці амаль праз увесь горад зь бел-чырвона-белым сьцягам, чым і стаў вядомым.
Пазьней супраць яго распачалі крымінальную справу (арт. 363 КК) за тое, што падчас затрыманьня аказаў супраціў супрацоўнікам РАУС і нанёс ім цялесныя пашкоджаньні. Яму прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі.
Тэрмін палітвязьня накіравалі адбываць у віцебскую калёнію № 3. Там супраць яго пачалі ўжо новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»). У выніку Акостку дадалі яшчэ год калёніі.
Мужчына цалкам адбыў тэрмін і ў жніўні выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенага былога дэсантніка, асуджанага на 3 гады калёніі, пакаралі яшчэ адным годам зьняволеньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На судзе над дэсантнікам, які прайшоў Салігорск з нацыянальным сьцягам, залю запоўнілі невядомыя