Дата дня:
30 верасьня 1989 адбыўся першы Чарнобыльскі шлях у Менску. З ініцыятывы БНФ каля 30 тысяч чалавек прайшлі ад гадзіньнікавага заводу праспэктам і правялі мітынг на тагачаснай плошчы Леніна.
Сама трагедыя адбылася 26 красавіка 1986 году, але ўпершыню беларусы зладзілі гучную акцыю не ў чарговую гадавіну трагедыі, а ўвосень. Тыя падзеі сталі паваротнымі ў беларускай гісторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарнобыльскі шлях Беларусі: 30 шэсьцяў па менскіх вуліцах. Як гэта былоДзень у гісторыі
1452 — Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».
1939 — Уладыслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эміграцыйны ўрад.
1939 — у Вільні арыштавалі Антона Луцкевiча, палітыка і асьветніка, правадыра беларускага руху, ахвяру сталінізму.
1965 — У выніку путчу лідэр Інданэзіі Сукарна адхілены ад улады, кіраўніком краіны стаў генэрал Сухарта.
1999 — Пачатак другой вайны ў Чачэніі.
2005 — У дацкай газэце Jyllands-Posten апублікавалі карыкатуры на прарока Мухамада, што выклікала рэзкія пратэсты і забурэньні ў мусульманскім сьвеце.
2015 — Пачатак расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі.
2020 — зьняволены блогер Эдуард Пальчыc.
2021 — у Беларусі пачаліся масавыя затрыманьні за камэнтары пра супрацоўніка КГБ, які загінуў падчас штурму кватэры Андрэя Зельцара, на гэты дзень вядома пра 51 затрыманага.
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі вучоны-асьветнік, астраном, адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі.
1882 — Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізык, вынаходнік лічыльніка ўзроўню радыяактыўнасьці.
1890 — Антоні Ляшчэвіч, ксёндз-марыянін, мучанік, ахвяра нацысцкай расправы, блаславёны Рымска-Каталіцкага Касьцёлу.
1892 — Зоська Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х. Мэмуарыстка. Сама называла гэтую дату нараджэньня, хоць паводле мэтрык — 12 кастрычніка.
1896 — Аркадзь Астаповіч, мастак-графік.
1931 — Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1996 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў, ён адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
У памяці
1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.
1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), беларускі паэт.
1957 — у Рызе памёр Баляслаў Брэжга, гісторык, археоляг, археограф, палеограф, філёляг.
1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца.
1994 — Мікалай Казак, беларускі мастак у ЗША.
1999 — Дзьмітры Ліхачоў, расейскі філёляг, акадэмік, перакладчык на сучасную расейскую мову «Слова пра паход Ігараў», «Аповесьці мінулых гадоў» і многіх іншых помнікаў старажытнарускай літаратуры, вязень ГУЛАГу.
2005 — Зьміцер Кісель, журналіст, гісторык, дзяяч беларускага руху.
2013 — Мікалай Крукоўскі, філёзаф і культуроляг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбітны філёзаф, кавалер ордэна Айчыннай вайны I ступені, актывіст БНФ. Мікалаю Крукоўскаму спаўняецца 100 гадоў