Дата дня
28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка, тэатральнага дзеяча, пісьменьніка, мастака, удзельніка нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
Гэты дзень у гісторыі
1708 — бітва расейскага войска са швэдамі каля вёскі Лясная, непадалёк ад Прапойску, цяперашняга Слаўгарада.
1760 — узяцьцё Бэрліну расейскімі і аўстрыйскімі войскамі падчас Сямігадовай вайны.
1799 — у жаночым уніяцкім манастыры Сьвятой Тройцы ў Менску адкрыўся шпіталь — найстарэйшая ў горадзе лячэбная ўстанова, што пазьней стала 2-й клінічнай лякарняй.
1864 — утвораны Першы Інтэрнацыянал — Міжнароднае таварыства працоўных.
1939 — у Маскве міністры замежных спраў СССР і Нямеччыны Молатаў і Рыбэнтроп падпісваюць «Нямецка-савецкую дамову аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай». Быў таксама падпісаны сакрэтны пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюзу.
1941 — нацысты зьнішчылі ў Мар’інай Горцы больш за тысячу габрэяў.
2021 — перастрэлка ў Менску супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк.
У гэты дзень нарадзіліся
551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф і мысьляр.
1803 ― Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.
1934 ― Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х.
1938 — Мечыслаў Грыб, беларускі палітык, былы старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (28 студзеня 1994 — 10 студзеня 1996).
1944 — Мілаш Зэман, прэзыдэнт Чэхіі (з 8 сакавіка 2013 да 8 сакавіка 2023 году).
1962 — Алена Анісім, беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка, старшыня Таварыства беларускай мовы.
У памяці
1966 — Андрэ Брэтон, францускі паэт.
1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.
1970 — Гамаль Абдэль Насэр, першы прэзыдэнт Эгіпту.