У Менску за камэнтары затрымалі завуча школы
Намесьніцу дырэктара ў навучальнай працы адной зь менскіх школаў затрымалі праз падазрэньне ў пакіданьні камэнтароў «на забароненых сайтах», паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.
У праўладным роліку паказалі таксама допісы, якія, як сьцьвярджаюць аўтары рэсурсу, пакінула затрыманая. У іх зьмяшчалася крытыка дзеяньняў сілавікоў і чыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: новыя суды за «садзейнічаньне экстрэмізму» ў Менску і ВіцебскуМенчука, якога затрымалі за камэнтары пра тэракт у «Крокусе», будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах
44-гадовага менчука Рамана Якіменку пачнуць судзіць 22 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе, піша «Наша ніва». Яго абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), «распальваньні варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Судзіць Рамана будзе Вера Галаўкова.
Якіменку затрымалі ў канцы сакавіка. На праўладным відэа мужчыну прымусілі сказаць, што ён пакідаў нэгатыўныя камэнтары пра тэракт у «Крокус Сіці Холе» і пісаў у бот Nexta.
Перад затрыманьнем Раман Якіменка працаваў кіроўцам у розных фірмах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 верасьня: затрыманьні ў Глыбокім; перасьлед за сарваныя дзяржаўныя сьцягіВярхоўны суд разгледзеў апэляцыі на завочны прысуд блогеру Андрэю Павуку і іншым абвінавачаным у справе «Рудабельскай паказухі»
Апэляцыйныя скаргі фігурантаў справы „Рудабельскай паказухі" пакінулі без задавальненьня, а прысуд бязь зьменаў. Вырак набыў законную моц, паведамілі ў Генпракуратуры.
Раней суд першай інстанцыі прызначыў Андрэю Павуку 12 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь (200 тысяч рублёў), а Вользе Павук 8 гадоў калёніі агульнага рэжыму са штрафам 2,5 тысячы базавых велічыняў (100 тысяч рублёў).
«За ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні „Рудабельская паказуха“ і зьдзяйсьненьні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў» асудзілі таксама Маргарыту Ляўчук, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Іх пакаралі тэрмінамі ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня са штрафам ад 500 да 800 базавых велічынь (ад 20 тысяч да 32 тысяч рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Грыша, заплаціш за мяне штраф?» Сьпявачка Ляўчук і блогер Павук пракамэнтавалі свае завочныя прысуды