МНС Беларусі паведаміла пра тое, што ратавальнікі тушаць пажар на звалцы ў 16.43 24 верасьня. На гэты час, паводле ратавальнікаў, плошча пажару складала 400 квадратных мэтраў.
Пажар дасюль не ліквідавалі. Па стане на 20.47 на месцы працавалі 7 адзінак тэхнікі МНС і больш за 20 — суб’ектаў гаспадараньня, паведамляе МНС.
Раней МНС абвясьціла на 24-25 верасьня штармавое папярэджаньне ў сувязі з надзвычайнай пажарнай небясьпекай на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Паводле апошняй апэратыўнай зводкі МНС, за содні з 06.00 23 верасьня да 6.00 24 верасьня ў Беларусі ліквідавалі 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 2,379 га, 3 тарфяныя пажары агульнай плошчай 0,048 га і 25 пажараў травы і кустоўя на агульнай плошчы 3,964 га. Для ліквідацыі лясных пажараў (двух — у Берасьцейскай вобласьці і па адным — у Гомельскай і Магілёўскай) агулам прыцягвалі 19 адзінак тэхнікі і 43 чалавекі.
За гэты дзень на пажарах у Беларусі загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін чаалвек быў траўмаваны.
5 дзён таму, 19 верасьня, гарэў сьмецьцевы палігон пад Гомлем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Гомлем гарыць сьмецьцевы палігон. Там і на Магілёўшчыне захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека