Ужо сёньня: пачатак кругласутачнай вахты ў Курапатах у 2001 годзе

Падзеі 24 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

24 верасьня 2001 году пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».

Гэты дзень у гісторыі

622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

Каранацыя Карла Вялікага, карціна

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.

2002 — зьявіўся часопіс «Дзеяслоў».

2020 — Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.

У гэты дзень нарадзіліся

1641Станiслаў Незабiтоўскi, дзяяч рэфармацыі і мэмуарыст.

1711 Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1815 Габрыэля Пузына, паэтка, пісьменьніца і мэмуарыстка.

1821 Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968 г.

1896 Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд

1958Сяргей Чыгрын, паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, журналіст, калекцыянэр.

1969 Юры Гумянюк, паэт і празаік.

Юры Гумянюк


1983 Ігар Аліневіч, вядомы беларускі анархіст, палітвязень.

Ігар Аліневіч

У памяці

1534Міхал Глінскі, князь, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, мяцежнік (памёр у маскоўскай вязьніцы).

1621Ян Караль Хадкевіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, вялікі гетман літоўскі.

1986 Філафей (Уладзімер Нарко), герарх Беларускай праваслаўнай царквы (БАПЦ).