Іранская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што прычынай выбуху ў шахце стаў выцек мэтану.
Надзвычайнае здарэньне адбылося ўвечары 21 верасьня ў Табасе, прыкладна за 540 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерану. Заблякаванымі ўнутры застаюцца 24 шахтары.
У момант выбуху ў вугальнай шахце працавалі каля 70 чалавек. Група з 40 чалавек праводзіць выратавальную апэрацыю і разьбірае завалы. Газ у шахце ўскладняе пошук.
- Паводле мясцовых СМІ, летась выбух на вугальнай шахце ў паўночным горадзе Дамган забраў жыцьці 6 чалавек, гэта таксама адбылося, пэўна, у выніку выкіду мэтану. У траўні 2021 году двое шахтароў загінулі падчас абвалу на тым жа ўчастку, паведамлялі тады мясцовыя СМІ. У выніку выбуху ў 2017 годзе загінулі 43 шахтары ў горадзе Азад Шахр на поўначы Ірану.
- Прычынай няшчасных выпадкаў часта называюць нізкія стандарты бясьпекі і неналежныя службы экстранай дапамогі ў шахтах.