Адказнасьць за атакі Ізраіль усклаў на лібанскую групоўку «Хезбала», прызнаную тэрытарыстычнай у ЗША і шэрагу іншых краін.
Шматлікія пажары ўзьніклі ў паўночных раёнах краіны. Параненыя тры чалавекі.
«Хезбала» паведаміла, што цэльлю ўдару быў вайсковы завод у раёне Хайфы.
Акрамя таго, мінулае начы лібанская групоўка запусьціла ракеты ў бок авіябазы Рамат-Давід на поўначы Ізраілю. Гэта самая далёкая цэль, атакаваная «Хезбалой» на тэрыторыі Ізраілю з моманту эскаляцыі ў леташнім кастрычніку, пасьля нападу на поўдзень Ізраілю палестынскай групоўкі ХАМАС.
Акрамя таго, сваімі цэлямі «Хезбала» назвала аб’екты абарончай кампаніі Rafael.
У адказ ізраільскія вайскоўцы атакавалі каля 300 аб’ектаў «Хезбалы» ў Лібане.
Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, памылкова назваў яго месцам нараджэньня Хрыста. Карыстальнікі інтэрнэту папраўляюць, што Хрыстос усё ж нарадзіўся ў Бэтлееме.
- «Хезбала» — праіранская групоўка, якая дзейнічае асобна ад лібанскіх уладаў.
- Абвастрэньне абстаноўкі на паўночнай мяжы Ізраілю ўзрасло пасьля таго, як у аўторак і ў сераду на гэтым тыдні ў Лібане адбыўся шэраг выбухаў спачатку пэйджараў і рацый, якімі карыстаюцца члены «Хезбалы». Загінулі амаль 40 чалавек, каля 3 тысяч атрымалі раненьні. У выбухах прылад групоўка абвінаваціла Ізраіль. Ізраільскія ўлады афіцыйна датычнасьць да інцыдэнтаў не пацьвярджалі.
- 20 верасьня ізраільская авіяцыя атакавала Бэйрут. Па словах вайскоўцаў, цэлямі ўдараў былі камандзіры «Хезбалы». Міністэрства аховы здароўя Лібану паведаміла аб гібелі 37 чалавек і раненьні 60. «Хезбала» пацьвердзіла гібель 16 членаў групоўкі, сярод якіх два камандзіры.