У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб накіраваньні вайскоўцаў аднаго з танкавых падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі на навучаньне ў Расею.
Як адзначылі ў прэсавай службе ведамства, вайскоўцы цягам месяца будуць праходзіць інтэнсіўную падрыхтоўку ў навучальна-баявым цэнтры на палігоне Муліна ў Расеі.
«У нашых калег мы будзем пераймаць досьвед вядзеньня баявых дзеяньняў. Гэта агнявая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка, кіраваньне ў складаных умовах мясцовасьці. З улікам таго, што адбываецца ў сьвеце і асабліва вакол Беларусі, падрыхтоўка зь непасрэднымі ўдзельнікамі спэцыяльнай ваеннай апэрацыі вельмі актуальныя для нашых падразьдзяленьняў», — працытавала камандзіра батальёну прэсавая служба Міністэрства абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея разглядае траты на Беларусь як выдаткі на вайну, — расейскі эканаміст Іназемцаў- Аляксандар Лукашэнка падтрымаў поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году, дазволіўшы выкарыстоўваць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў украінскіх гарадоў, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
- Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюцца з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.