Ужо сёньня: дні нараджэньня паэтак Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш

Ніна Мацяш

Падзеі 20 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 верасьня 1920 году на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага стварылі блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.

Вацлаў Ластоўскі

Дзень у гісторыі

1506 — на княжаньне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім выбралі Жыгімонта І Старога.

1655 — ВКЛ і Швэцыя заключылі Кейданскую унію, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці.

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1945 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Янкі Купалы.

Музэй Янкі Купалы

1947 — адкрыўся Горадзенскі абласны драматычны тэатар.

У гэты дзень нарадзіліся

1677Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733 Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. З 1781 году — пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады.

1854Арцюр Рэмбо, францускі паэт, адзін з заснавальнікаў сымбалізму.

1885Алесь Бурбіс, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік рэвалюцыі 1905 г. Адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру.

Алесь Бурбіс

1903 — Натальля Арсеньнева, паэтка. Сярод яе вершаў — «Магутны Божа», які лічыцца духоўным гімнам беларусаў.

Натальля Арсеньнева і Івонка Сурвіла, 1990 год.

1943 — Ніна Мацяш, беларуская пісьменьніца і перакладчыца. Аўтарка зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Агонь» (1970), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя» (1982).

У памяці

1906 Канстанцін Быліч, беларускі актор.

1937 Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік, паэт. Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Міхась Чарот.

1942Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1953Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог.