На мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу па-ранейшаму застаюцца вялікія чэргі грузавікоў

Чэргі на мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Уезду зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2991 транспартны сродак — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

А 10-й гадзіне раніцы 19 верасьня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 260 легкавых аўтамабляў.

ПаводлеДзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ў чэргах стаяла:

  • 130 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
  • 30 — Каменны Лог / Меднікі (Літва).

Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2810, зь іх:

  • 730 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 400 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 680 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія),
  • 1000 — Казловічы / Кукурыкі (Польшча).

Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаяла 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаяў 21 аўтобус. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае 12 гадзінаў

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу чакае 3,4 тысячы транспартных сродкаў