Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТА

Уладзімер Някляеў падчас прэзэнтацыі зборніка паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа». 17 верасьня, 2024 году

Прэзэнтацыя новай кнігі беларускага паэта Ўлядзімера Някляева прайшла ў Варшаве.

Уладзімер Някляеў 17 верасьня прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа».

Падчас прэзэнтацыі ў Беларускай прасторы «Робім Разам» Някляеў сярод іншага зачытаў некалькі вершаў з новай кнігі, а таксама паэму «Каляды».

Зборнік «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» выйшаў ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW).

  • 78-гадовы Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: дзень народзінаў паэта Някляева