Больш за ўсё за год прадукты харчаваньня ў ЭАЭЗ падаражэлі ў Беларусі і Расеі

Ілюстрацыйнае архіўнае фота

У жніўні спажывецкія цэны ў Эўразійскім эканамічным зьвязе (ЭАЭЗ) вырасьлі на 0,2%, з пачатку году — на 5%, у гадавым выражэньні (да жніўня 2023-га) — на 8,5%, паведамляе «Позірк» з спасылкай на дадзеныя Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У Армэніі яны за месяц павялічыліся на 0,1%, у студзені — жніўні зьнізіліся на 1,2%, за год вырасьлі на 1,3%; у Беларусі — −0,1%, +3,4%, +6, 1%; у Казахстане — +0,6%, +5,3%, +8,4%; у Кіргізстане — −0,3%, +2%, +3,8%; у Расеі — +0,2%, +5,3 %, +9,1%.

Дынаміка зьмяненьняў цэнаў на харчовыя тавары за названыя пэрыяды: у ЭАЭЗ — −0,1%, +3,7%, +8,7%; у Армэніі — −0,1%, −2,9%, +1,3%; у Беларусі — −0,3%, +3,2%, +7,3%; у Казахстане — за месяц не зьмяніліся, +2,9%, +5,5%; у Кіргізстане — −0,9%, +1 %, 1,6%; у Расеі — не зьмяніліся, 4,1%, 9,7%.

Па выніках студзеня — ліпеня 2024 году Беларусь стала лідэрам Эўразійскага эканамічнага зьвязу (ЭАЭЗ) па двух зь сямі асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных статыстычнага агляду Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК).

  • ЭАЭЗ — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасьцю. Яе паўнапраўныя сябры —Беларусь, Казахстан і Расея (з 1 студзеня 2015 году), а таксама Армэнія (з 2 студзеня 2015 году) і Кіргізстан (з 12 жніўня 2015 году).
  • Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбэкістан. Пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з ЭАЭЗ падпісалі Віетнам, Сэрбія і Сынгапур.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бульба, штомесячныя часопісы і паслугі міжнароднага турызму: што найбольш падаражэла ў Беларусі з пачатку году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: з пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 2,7%. Што падаражэла найбольш