«Адразу агаваруся, што сярод гэтых людзей няма мэдыйных пэрсон, але якая розьніца? Я аднолькава буду рады кожнаму такому выпадку, незалежна ад пазнавальнасці экс-асуджаных», — напісаў Пратасевіч.
Паводле ягонае інфармацыі, сярод вызваленых: Аляксандар Фікаў, Тацяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун і Кацярына Джыг.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Фікаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за данаты, Біруля — па 5 артыкулах КК на 6 гадоў зьняволеньня, Сікорская — на 4 гады праз абвінавачаньне ў абразе прадстаўніка ўлады і прэзыдэнта, Корзун — на 4 гады па абвінавачаньні ў распальваньні варожасьці, Джыг — на 4 гады праз абвінавачаньне ў прычыненьні шкоды нацбясьпецы Беларусі і абразе прэзыдэнта.
Незалежна праверыць словы Пратасевіча рэдакцыя пакуль ня мае магчымасьці.
- Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 3 ліпеня на волю па памілаваньні выйшлі 115 чалавек. Зь іх праваабаронцам вядомыя 57 прозьвішчаў палітвязьняў, якія, як і раней, не апублічваюцца.
- У Беларусі цяпер 1359 чалавек прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.