Верагодна, яго затрымалі, піша Reform.news з спасылкай на знаёмых іншаземца.
Грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс выехаў у Беларусь раніцай 11 верасьня, паведамілі Reform.news яго сваякі.
Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезьці знаёмую жанчыну ў Верхнядзьвінск. 12 верасьня сваякам мужчыны патэлефанавалі зь беларускага нумару і сказалі, што Эмілса затрымала міліцыя.
Зьвязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту зьнікненьня застаецца адключаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі канчаткова ўхвалілі законапраект аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі