Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі канчаткова ўхвалілі законапраект аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі


Латыская мяжа, архіўнае фота
Латыская мяжа, архіўнае фота

Беларусам трэба вывезьці з краіны або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка.

12 верасьня Саэйма Латвіі прыняла ў другім – канчатковым – чытаньні прызнаныя неадкладнымі папраўкі ў «Закон аб дарожным руху», згодна зь якімі з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжаньне ў краіне транспартных сродкаў зь беларускай рэгістрацыяй, паведаміла прэс-служба латвійскай Саэймы.

Закон набудзе моц на наступны дзень пасьля апублікаваньня, гаворыццаў паведамленьні ведамства.

11 верасьня папраўкі падтрымалі ў Нацыянальнай камісіі ў эканоміцы. 5 верасьня папраўкі да закону ў першым чытанньі падтрымаў парлямэнт Латвіі. Законапраекту «прысвоена тэрміновасьць», гэта значыць, што ён павінен прайсьці ня тры, а два чытаньні.

Закон прадугледжвае, што зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, трэба вывезьці з краіны або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка.

Калі аўтамабіль не перарэгіструюць або ня вывезуць з Латвіі да гэтага часу, яго могуць канфіскаваць.

Пасьля гэтага тэрміну транспартныя сродкі зь Беларусі змогуць уяжджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэньня тэрыторыі краіны транзытам. Папярэдне трэба падаць заяўку ў электронныя службы Дэпартамэнту бясьпекі дарожнага руху.

Заяжджаць на тэрыторыю Латвіі змогуць аўтамабілі дыпляматычных і консульскіх службаў, пасольстваў і дэлегацый, а таксама ў гуманітарных мэтах. Такое выключэньне зроблена для асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі мабільнасьці, якія кіруюць уласнымі адмыслова абсталяванымі транспартнымі сродкамі, зарэгістраванымі ў Беларусі, калі яны жадаюць уехаць з мэтай наведаць бацькоў, дзяцей або мужа (жонку), якія пражываюць у Латвіі. У такім выпадку адпаведная асоба зможа запрасіць дазволу ў Службы фінансавай выведкі Латвіі (FID).

Дазвол на ўезд і знаходжаньне на тэрыторыі Латвіі можа быць выдадзены на тэрмін да 3 месяцаў. Таксама служба будзе выдаваць дазвол на ўезд у тых выпадках, калі міністар замежных спраў запатрабуе разгледзець заяву на ўезд у Латвію ў асаблівых пытаньнях, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай.

Такія меры ўвялі, «каб забясьпечыць выкананьне санкцыяў», уведзеных Эўразьвязам 1 ліпеня ў адказ на сытуацыю ў Беларусі і яе датычнасьць да агрэсіі Расеі супраць Украіны, паведаміла 10 верасьня камісія Саэймы Латвіі ў нацыянальнай эканоміцы, аграрнай, экалягічнай і рэгіянальнай палітыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG