Ужо сёньня: Гадавіна пачатку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР; 65 год Сяргею Дубаўцу

Савецкая марка 1940 году

Падзеі 17 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

17 верасьня 1949 году нарадзіўся Генадзь Карпенка, палітык, навуковец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

Генадзь Карпенка

Гэты дзень у гісторыі

1590 — вялікі князь і кароль Жыгімонт ІІІ даў гораду Лідзе Магдэбурскае права і герб.

1784 — у Нясьвіжы адбылася прэм’ера опэры Яна Голянда і Мацея Радзівіла (лібрэта) «Агатка».

1794 — Крупчыцкi бой. Найбуйнейшая бітва паўстаньня, дзе расейскімі войскамі кіраваў Аляксандар Сувораў, а войскамі ВКЛ — Караль Серакоўскі. На дапамогу Серакоўскаму прыйшлі тры тысячы сялян-касінераў. Усяго ў бітве з двух бакоў удзельнічала больш за 20 тысяч чалавек. Дзея адбывалася каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну.

1787 — у Філядэльфіі прынятая Канстытуцыя ЗША.

1939 — Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну.

1939 — польскі прэзыдэнт, урад, замежныя дыпляматы пры ўрадзе, галоўнакамандуючы, прымас ды іншыя асобы пакінулі Польшчу і перайшлі ў Румынію, дзе былі інтэрнаваныя.

1993 — апошнія расейскія вайсковыя злучэньні пакінулі Польшчу.

2020 — затрымалі каардынатарку Валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову. Пазьней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу за падзеі 2016–2020 гадоў і асудзілі на 15 гадоў зьняволеньня.

Марфа Рабкова

2020 — у Горадні адкрылі бронзавы помнік апекуну гораду сьвятому Губэрту.

Помнік сьвятому Губэрту ў Горадні

2021 — у Беластоку адкрыўся музэй памяці сасланых у Сібір пасьля 17 верасьня 1939 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1774Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1831 гадоў, вайны 1812 году на баку Напалеона ды іншых войнаў.

1857 Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі.

1860Кандрат Лейка, празаік і драматург, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1891 Аркадзь Смоліч, дзяяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі, адмысловец у галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі, міністар сельскай гаспадаркі БНР.

Аркадзь Смоліч

1898 Павал Крынчык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

1907 Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1912Максім Танк, народны паэт Беларусі.

Максім Танк

1922 Уладзімер Калесьнік, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, пэдагог.

1959 Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты «Наша Ніва».

Сяргей Дубавец

У памяці

1999Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі.

2013Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Віктар Маркавец