На 1 студзеня гэты паказчык складаў 36 млрд 875,4 млн даляраў.
Запазычанасьць сэктару дзяржаўнага кіраваньня склала 17 млрд 50,2 млн даляраў, павялічыўшыся за квартал на 1,1% (+188,2 млн), Нацбанку і іншых дэпазытных арганізацый — 4 млрд 770,2 млн (–3,4%; −167,8 млн), іншых сэктараў — 12 млрд 595,2 млн (+1,3%; +156,1 млн), па прамых інвэстыцыях (міжфірмавае крэдытаваньне) — 2 млрд 231 млн (+3,6%; +76,7 млн).
Валавы замежны доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязаньняў перад нерэзыдэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.
У адрозьненьне ад замежнага дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязаньні ўраду перад нерэзыдэнтамі, валавы замежны доўг ахоплівае абавязаньні ўсіх рэзыдэнтаў, падзеленых на чатыры сэктары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгуляваньня, банкі (дэпазытныя арганізацыі, за выключэньнем Нацбанку), іншыя юрыдычныя і фізычныя асобы.
Беларусь на 1 красавіка 2024 году знаходзілася на перадапошнім месцы ў Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС) у паказчыку пакрыцьця замежнага доўгу міжнароднымі рэзэрвамі, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных Эўразійскай эканамічнай камісіі.
За год Беларусь скараціла свае вонкавыя абавязаньні на 3,4% (да 36 млрд 376,8 млн даляраў), Расея — на 15,6% (да 302 млрд 729,1 млн). Доўг вырас у Казахстане — на 0,3% (да 162 млрд 511,8 млн), Армэніі — на 6,4% (да 15 млрд 920 млн), Кіргізстане — на 7,3% (да 10 млрд 561,3 млн).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Злом трэнду праз вайну і санкцыі. Глядзім, як Беларусь гандлюе з Расеяй і Кітаем