Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі іх памежных службаў.
83,9% спробаў нелегальнай міграцыі прыпала на Польшчу (25.180), 14,2% — на Латвію (4.257), 1,9% — на Літву (585).
За аналягічны леташні перыяд было зафіксавана 30.697 спробаў (42.078 за ўвесь год), або на 2,2% больш, у тым ліку на польскім напрамку — 20.731 (на 17,7% менш), латвійскім — 8.311 (на 95,2%). больш), літоўскім — 1.655 (у 2,8 разы больш). Доля Польшчы тады складала 67,5%, Латвіі — 27,1%, Літвы — 5,4%.
Як адзначае «Позірк», напружанасць на мяжы Беларусі і Эўразьвязу, якая ўпала летам, працягвае расьці. З пачатку верасьня (зьвесткі па Латвіі і Літве з 1-га па 14-га, па Польшчы — па 13-га) суседнія краіны ЭЗ спынілі 1.641 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта на 47,6% больш, чым за аналягічны пэрыяд у жніўні (1.112), і на 68,5% больш, чым за аналягічны пэрыяд у ліпені (974).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы камандуючы NATO кажа, што рабіць зь Беларусьсю і за што ён пляскае ў далоні Лукашэнку