Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press. Пантыфік назваў палітыку кандыдатаў «антыжыцьцёвай», спасылаючыся на іх пазыцыі па пытаньнях міграцыі і абортаў, і заклікаў амэрыканскіх каталікоў галасаваць за «меншае зло».
«Абодва супраць жыцьця — ці то той, хто выганяе мігрантаў, ці той, хто забівае немаўлят», — заявіў Францішак, не называючы па імені ні Дональда Трампа, ні Камалу Харыс.
Вядома, што Трамп выступае за кантроль міграцыі ў ЗША, а Гарыс — за права жанчын на аборты.
Папа Францішак падкрэсьліў, што міграцыя зьяўляецца правам, замацаваным у сьвяшчэнным пісаньні. Спасылаючыся на навуковыя зьвесткі, папа таксама адзначыў, што ўжо да першага месяца ў эмбрыёна фармуюцца органы. Ён назваў аборт забойствам.
Паводле статыстычных зьвестак, каталікі складаюць каля 21% насельніцтва ЗША. Заява папы аб кандыдатах у прэзідэнты не падпадае пад фармат заявы Ex cathedra — у каталіцкай традыцыі гэта азначае, што яна не зьяўляецца беспамылковай і не абавязковая для выкананьня вернікамі.