Дзень у гісторыі
1812 — пажар у Маскве. Калі падчас франка-расейскай вайны войскі Напалеона ўвайшлі ў горад, губэрнатар Фёдар Растапчын загадаў падпаліць яго.
1853 ― Турэччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна.
1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса.
1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі».
1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).
1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).
1960 ― заснаваная Арганізацыя краін — экспартэраў нафты (OPEC). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.
У гэты дзень нарадзіліся
1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст.
1778 — Міхал Ромэр, грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік.
1806 — Міхал Гузікаў, музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону на аснове беларускага народнага інструмэнту «брусочкі».
1884 — Фабіян Абрантовіч, каталіцкі манах-марыянін і сьвятар усходняга абраду, місіянэр, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму.
1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч.
1938 — Леанід Левановіч, пісьменьнік.
1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.
1953 — Раман Якаўлеўскі, беларускі журналіст.
1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.
Your browser doesn’t support HTML5
У памяці
1321 ― Дантэ Алігʼеры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня.
1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка.
1937 — Сяргей Астрэйка, паэт. Ахвяра сталінізму, расстраляны.
1964 — Язэп Пушча, паэт, вязень ГУЛАГу.
2000 ― Ежы Гедройць, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопіса «Kultura».
2000 ― Галіна Русак, беларуская мастачка, грамадзкая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША.