Перад судом паўсталі Амандзін Рой, якая называе сябе сьпірытычным мэдыумам, і кансьпіроляг Наташа Рэй. У 2021 годзе яны апублікавалі чатырохгадзіннае відэа на ютуб-канале, у якім заявілі, што Брыжыт Макрон насамрэч нарадзілася мужчынам і як жанчыны яе не існавала. Яны сьцьвярджалі, што насамрэч гэта яе брат Жан-Мішэль Транье, які зьмяніў пол і прыняў новую асобу.
На відэа яны паказвалі фатаграфіі Брыжыт Макрон і яе сям’і, казалі пра нібыта перанесеныя ёю плястычныя апэрацыі, а таксама лжыва сьцьвярджалі, што яна не зьяўляецца сапраўднай маці ейных траіх дзяцей. Усе гэтыя заявы сталі віруснымі, асабліва ў ЗША, перад прэзыдэнцкай кампаніяй 2022 году, у якіх браў удзел Эманюэль Макрон. Гэтую тэорыю любяць распаўсюджваць і расейскія прапагандысты. У сакавіку і чэрвені 2024 году, перад парлямэнцкімі выбарамі ў Францыі, некалькі расейскіх пракрамлёўскіх СМІ зноў выдалі гэты фэйк.
На пасяджэньні суду Рой заявіла, што «патраціла тры гады на дасьледаваньні» і гэтыя сьцьвярджэнні яна «ня выцягнула з капелюша».
Брыжыт Макрон падала пазоў у суд у студзені 2022 года. Суд абавязаў Рой і Рэй выплаціць жонцы прэзыдэнта па 8 тысяч эўра, і яшчэ 5 тысяч эўра яе брату — Жану-Мішэлю Транье.
Адвакат першай лэдзі пасьля абвяшчэньня рашэньня суда заявіў, што гэта «не перамога, а нармальнае прымяненьне закону». Самі Брыжыт і Эманюэль Макрон не прысутнічалі на паседжаньні суду пры вынясеньні рашэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін расказаў, што зьменіць дазвол Кіеву наносіць удары па Расеі далёкасяжнай зброяй