Лукашэнка на сёньняшняй сустрэчы з прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў Беларусі патлумачыў зьмяншэньне апошнім часам патоку мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЭЗ празь беларускую мяжу.
Ён заявіў, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах трапіць у Эўразьвяз:
«Ну заб’юць проста. Гэта значыць, мы пачалі за іх працаваць у Афганістане, там, дзе людзям цяжка. Таму стала менш людзей на граніцу ісьці».
«Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ня скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў Беларусі.
«Яны там круцяць-верцяць: „Кітайцы Лукашэнку прымусілі, каб ён зьмякчыў палітыку ў дачыненьні да Польшчы“. З Кітаем мы не абмяркоўвалі нават гэтыя тэмы. Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ня скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі. Кітайцы разумныя кіраўнікі — і людзі, і спэцслужбы. Яны ведаюць, у чым прычына», — гэтак Лукашэнка пракамэнтаваў паведамленьні пра тое, што Пэкін чыніў ціск на Менск, каб прадухіліць поўнае спыненьне Польшчай чыгуначнага транзыту празь Беларусь у ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Польшчы назваў вызваленьне Пачобута адной з найважнейшых задачПольшча патрабуе ад Лукашэнкі спыніць штучны міграцыйны крызіс, выдаць мігранта, які забіў польскага памежніка, і вызваліць палітвязьня Анджэя Пачобута.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве адказалі на прапанову Васкрасенскага кіраўніку МЗС Польшчы асабіста прыехаць і забраць ПачобутаПракамэнтаваў Лукашэнка і сытуацыю вакол палітвязьня Пачобута: «Добра, забірайце. А ён кажа: „Я туды не паеду, мне ня трэба“. А яны і ня хочуць яго забіраць. Проста гэта стала палітычнай разьменнай манэтай».
Прапагандыст Юры Васкрасенскі публічна запрашаў міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага прыехаць у Беларусь і вывезьці з сабой Пачобута. Пра тое, што гэта прапаноўвалі і беларускія ўлады, раней не паведамлялася.