Урад Літвы вылучыў юрыстам больш за паўмільёна эўра для суду зь «Беларуськаліем»

Беларуськалій

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

Літоўскі ўрад ухваліў праект асыгнаваньняў на патрэбы Міністэрства камунікацый і транспарту краіны. У ім прадугледжаныя грошы на юрыстаў.

Праект, падрыхтаваны Мінфінам Літвы, урад ухваліў 11 верасьня. 546,8 тысячы эўра ў ім прадугледжана выдзеліць юрыстам, якія прадстаўляюць Літву ў спрэчцы зь беларускім вытворцам калійных угнаеньняў «Беларуськалій».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд «Беларуськалію» супраць Літвы працягваецца. Пачаўся арбітражны працэс

Гэтыя сродкі прызначаныя для пакрыцьця судовых выдаткаў, паколькі Мінтранс удзельнічае ў арбітражнай спрэчцы зь «Беларуськаліем».

Юрыдычныя паслугі міністэрству аказвала юрыдычная фірма Ellex Valiūnas ir partneriai, частка сродкаў таксама будзе выдзелена субпастаўніку — амэрыканскай юрыдычнай фірме Covington & Burling LLP.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы выдзеліў 320 тысяч эўра на паслугі адвакатаў у сувязі з пазовам «Беларуськалію»

«Беларуськалій» спрабуе атрымаць кампэнсацыю 1 мільярд эўра за аднабаковае скасаваньне кантракту на транзыт ягоных угнаеньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія шанцы ў рэжыму адсудзіць 1 млрд эўра ад Літвы. Кныровіч, Юрконіс