Пра гэта ён паведаміў парталу «Люстэрка».
Дзяніс мяркуе, што ягонае жыльлё арыштавалі. Юрысты кажуць, што пакуль гэта ня так, але справа ўсё ж можа дайсьці да арышту — нядаўна ўлады актыўна ўзяліся за маёмасьць нязгодных зь іхнай палітыкай.
У канцы жніўня Дашкевічу выдалі апавяшчэньне са Жлобінскага філіялу Гомельскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Паводле яго, дакумэнт яму перадалі знаёмыя. У ім гаворыцца, што 22 жніўня судовы выканаўца па Рагачоўскім раёне Вікторыя Буднік выдала загад на забарону ўчыненьня рэгістрацыйных дзеяньняў у дачыненьні да ягонай кватэры ў Рагачове.
Сам актывіст, як і раней, з прычыны перасьледу знаходзіцца ў Польшчы, але ў Беларусі застаюцца ягоныя жонка і дзеці — усе яны жывуць у той самай кватэры, пра якую ідзе гаворка ў апавяшчэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Горадні ануляваў продаж кватэры падазраванай паводле «экстрэмісцкага» артыкулу, а СК наклаў на жытло арыштЯк расказаў «Люстэрку» Дзяніс Дашкевіч, для ягонай сям’і гэта адзінае жыльлё. Рагачовец пацьвердзіў, што ў яго сапраўды ёсьць непагашаныя штрафы пасьля некалькіх адміністрацыйных справаў, па якіх яго судзілі. Вядома, што ў траўні 2023 году Дзяніса аштрафавалі на 720 рублёў за публікацыю фота з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам на фоне сьцяга польска-вугорскага таварыства, які здаўся суду падобным да бел-чырвона-белага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоўДа гэтага, у траўні, рагачоўская раёнка пісала, што Дашкевічу прад’явілі абвінавачаньне за абразу службовай асобы пры выкананьні службовых паўнамоцтваў. Яго зноў пакаралі штрафам — 925 рублёў.
Сам Дашкевіч кажа, што агульная сума штрафаў можа быць да 2500 рублёў.
Дзяніс Дашкевіч — 39-гадовы актывіст з Рагачова, больш за дзесяць гадоў вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Онлайн», які закрыў у 2023 годзе. З 2017 году працаваў дырэктарам Палаца культуры ў раёне, у 2020 годзе быў звольнены за ўдзел у страйку. Каля двух гадоў ён жыве ў Польшчы. Летась у жніўні на Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.