11 верасьня ў судзе Добрускага раёну разглядалі адміністрацыйную справу Мікалая Талейкі. У віну Мікалаю ставілі «распаўсюд экстрэмізму» (ч. 2 арт 19.11 КаАП), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Судовы працэс вёў судзьдзя Алег Васюкоў. Вынік паседжаньня праваабаронцам пакуль не вядомы.
Мікалай Талейка — галоўны прававы інспэктар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафэсійнага саюзу работнікаў гандлю, спажывецкай каапэрацыі і прадпрымальніцтва. Гэты прафсаюз уваходзіць у практычна дзяржаўную Фэдэрацыю прафсаюзаў.
Гэта ўжо другі кіраўнік праўладнага прафсаюзу, якога прыцягваюць да адказнасьці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
У сьнежні 2023 году паводле ч. 2 арт 19.11 КаАП судзілі Тацяну Хацкову, старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюзу банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Яе тады аршытавалі на 15 дзён і потым звольнілі з пасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманую за «экстрэмізм» кіраўніцу праўладнага прафсаюзу пазбавілі пасады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядзяць і начальнікі, і тыя, хто ў 2020-м выходзіў за Лукашэнку». Як «ябацькі» становяцца «экстрэмістамі»