Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманую за «экстрэмізм» кіраўніцу праўладнага прафсаюзу пазбавілі пасады


Тацяна Хацкова — у цэнтры. Архіўнае фота з сайту Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў
Тацяна Хацкова — у цэнтры. Архіўнае фота з сайту Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў

З сайта Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюзу банкаўскіх і фінансавых работнікаў зьнікла прозьвішча яе кіраўніцы — Тацяны Хацковай, заўважыла выданьне «Флагшток».

Мяркуючы па ўсім, праўладны прафсаюз застаўся без кіраўніцы.

Скрыншот з сайту «Флагшток»
Скрыншот з сайту «Флагшток»

Раней у прыёмнай прафсаюзу і па месцы яе працы выданьню адказвалі, што старшыня нібыта знаходзіцца на бальнічным.

4 сьнежня Тацяну Хацкову асудзілі на 15 дзён арышту паводле артыкулу «Распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць». На яе старонцы ў Фэйсбуку знайшлі адну спасылку на інтэрнэт-групу, якую беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкай».

Справу разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля. На судзе Хацкова сказала, што губляла тэлефон і спасылку ад яе імя мог разьмясьціць нехта іншы. Судзьдзя Сяргей Кармановіч палічыў, што якіх-небудзь дакладных зьвестак, якія пацьвярджаюць словы Хацковай, няма, і прысудзіў ёй 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG