Эрдаган: Вяртаньне Крыму Ўкраіне — гэта патрабаваньне міжнароднага права

Рэджэп Таіп Эрдаган

«Нашая падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны зьяўляецца сталай», — пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у відэазвароце да саміту лідэраў «Крымскай плятформы».

«Вяртаньне Крыму Ўкраіне — гэта патрабаваньне міжнароднага права», — падкрэсьліў турэцкі лідэр.

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава заявіла, што «расейскія рэгіёны не зьяўляюцца прадметам перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне». Гэтак яна на брыфінгу пракамэнтавала словы прэзыдэнта Турэччыны наконт прыналежнасьці Крыму.

Яна заклікала турэцкага лідэра азнаёміцца з Канстытуцыяй РФ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эрдаган ў Кіеве вымавіў «Слава Ўкраіне!» Турэччына дапаможа ўкраінскай арміі