Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган падчас візыту ў Кіеў 3 лютага і сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім вымавіў словы «Слава Ўкраіне!» Гэта адбылося падчас цырымоніі сустрэчы прэзыдэнта Турэччыны з удзелам украінскіх вайскоўцаў.
Відэа выклала прэс-служба прэзыдэнта Зяленскага:
Вядома, што ў рамках візыту прэзыдэнта Турэччыны ў Кіеў будзе падпісана пагадненне, згодна з якім Анкара прадаставіць 50 мільёнаў даляраў фінансавай дапамогі для патрэб украінскай арміі, у тым ліку для закупкі ўзбраеньня. Пра гэта напярэдадні візыту заявіў амбасадар Украіны ў Турэччыне Андрэй Сыбіга.
Раніцай у панядзелак у Сірыі ў выніку абстрэлу сырыйскай арміі загінулі шасьцёра турэцкіх вайскоўцаў, а яшчэ дзевяць вайскоўцаў атрымалі раненьні.
Па дадзеных Міністэрства нацыянальнай абароны Турэччыны, абстрэл вяла сырыйская армія, якой аказваюць падтрымку расейскія вайскоўцы.