Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з журналістамі перад нарадай кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў. Заява Сікорскага трансьлявалася ў эфіры тэлеканалу TVN24.
Міністар адмовіўся паведамляць падрабязнасьці перамоваў наконт вызваленьня Пачобута для «посьпеху гэтай справы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве адказалі на прапанову Васкрасенскага кіраўніку МЗС Польшчы асабіста прыехаць і забраць Пачобута«Будзьце ўпэўненыя, што гэта адна з найважнейшых задачаў, якую стаўлю перад сабой, хаця б таму, што калісьці таксама быў журналістам у небясьпечных краінах. Але гэта залежыць не ад нас. Памятайце, што Беларусь сёньня зьяўляецца значна больш рэпрэсіўнай краінай, чым у апошнія 30 гадоў. Калісьці лічылі палітвязьняў у Беларусі адзінкамі ці тузінамі, а зараз лічым сотнямі і тысячамі. Тое ж самае і ў Расеі. Расея сёньня больш рэпрэсіўная за Савецкі Саюз пры Брэжневе. Прымаю пастулят, што Анджэй Пачобут павінен быць вольны, але прэтэнзіі прашу накіроўваць Лукашэнку», — сказаў Сікорскі.