Гэта выклікана тым, што мігранты ў вялікай колькасьці працягваюць спробы нелегальна трапіць у Эўразьвяз празь беларуска-латвійскую мяжу, паведаміў сёньня латвійскі ўрад.
Пра гэта піша DW.
У паведамленьні ўраду Латвіі адзначаецца, што пры прыняцьці рашэньня ўлічваліся і рызыкі, якія зьвязаныя з падтрыманай аўтарытарным рэжымам у Менску вайной Расеі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія выказала пратэст у сувязі з падзеньнем на яе тэрыторыі расейскага дрона, які прыляцеў зь БеларусіПершапачаткова меркавалася, што ўзмоцнены рэжым на мяжы зь Беларусьсю працягнецца да канца верасьня. Прадстаўнікі сілавых ведамстваў захаваюць пашыраныя паўнамоцтвы ў шасьці ўсходніх абласьцях Латвіі.
Латвія, як і Польшча і Літва, абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў тым, што той арганізаваным парадкам перапраўляе мігрантаў да латвійскай мяжы, каб палегчыць ім пераход у Латвію. У Рызе заяўляюць, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць гэта ў якасьці сродку палітычнага ціску.
Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі, сёлета латвійскія сілавікі не дазволілі нелегальна перайсьці мяжу 4210 мігрантам.