У выніку расейскіх абстрэлаў за апошнія содні загінулі тры жыхары Данецкай вобласьці.
«8 верасьня расейцы забілі трох жыхароў Данеччыны — у Чаркаскім. Яшчэ 5 чалавек у вобласьці атрымалі раненьні», — паведаміў кіраўнік Данецкай вобласьці Вадзім Філашкін у сваім Telegram-канале 9 верасьня.
Як паведаміла ўкраінская служба Радыё Свабода, у Мікалаеўскай вобласьці ў выніку мінамётных і артылерыйскіх абстрэлаў загінула 70-гадовая жанчына.
У горадзе Дзергачы Харкаўскай вобласьці, паводле абласных уладаў, у выніку абстрэлаў загінула 76-гадовая жанчына, яшчэ 13 чалавек пацярпелі. У Купянскім раёне — двое параненых, і адзін чалавек атрымаў раненьні ад абстрэлу Бярозаўкі ў Багадухаўскім раёне Харкаўскай вобласьці.
У Херсонскай вобласьці 11 чалавек параненыя. Расейскія снарады трапілі ў жылыя кварталы вобласьці, крамы, газаправод і ў прыватныя аўтамабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сумах пад расейскі ракетны ўдар трапілі дзіцячы дом і цэнтар рэабілітацыі
Расейскія войскі атакуюць Украіну з розных відаў узбраеньняў. Нягледзячы на наяўнасьць доказаў, Масква ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня адмаўляе мэтанакіраваныя атакі на мірных жыхароў і сацыяльную інфраструктуру.