Колькасьць загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару па будынку Ваеннага інстытуту тэлекамунікацый і інфарматызацыі ў Палтаве ўзрасла да 58 чалавек.
Пра гэта ў нядзелю паведаміў кіраўнік рэгіянальнай ваеннай адміністрацыі Філіп Пронін.
Раней паведамлялася аб 55 загінулых і каля 330 пацярпелых. Па словах Проніна, у бальніцах пасьля памерлі яшчэ тры чалавекі.
Расейскія войскі нанеслі ўдар па Палтаве трэцяга верасьня. У Палтаўскай вобласьці была аб’яўлена трохдзённая жалоба. У мясцовых пабліках людзей заклікаюць здаваць кроў для пацярпелых. Гэта самы смяротны расейскі ўдар за ўвесь 2024 год і адзін з самых сьмяротных за ўвесь час поўнамаштабнай вайны.
Большая колькасьць загінулых фіксавалася толькі ў кастрычніку 2023 года, калі Расея ўдарыла па кавярні ў харкаўскім сяле. Тады загінулі 59 чалавек, адзначае «Настоящее время».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы толькі выйшлі — і крык. А потым нас накрыла». Размова са студэнтам, які выжыў падчас расейскага ўдару па Інстытуце сувязі ў Палтаве