Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня ў Рэзэкненскім краі Латвіі, паведамілі ў Мінабароны краіны. Як сьцьвярджаецца, ён мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі.
Аб пацярпелых і пашкоджаньнях не паведамляецца.
Латвійскія вайскоўцы і іншыя ўпаўнаважаныя службы праводзяць расьсьледаванне. У Мінабароны адзначылі, што апавясьцілі камандаванне NATO аб тым, што адбылося, на ўсходняй мяжы Латвіі былі ўзмоцнены сілы супрацьпаветранай абароны.
Латвійскі прэзыдэнт Эдгар Рынкевіч пацьвердзіў інфармацыю аб падзеньні бесьпілётніка, дадаўшы, што колькасьць такіх інцыдэнтаў расьце на ўсходнім фланзе Альянсу.
За час поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне абломкі расейскіх ракет і бесьпілётнікаў больш за 20 разоў знаходзілі на тэрыторыі суседніх краін. Сярод іх — Румынія, Польшча, Малдова, Балгарыя, Харватыя і Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cьведкі заўважылі дрон і авіяцыю на захадзе Менскай вобласьці 7 верасьня. ВІДЭА