У гэты дзень
1609 — аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.
1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона.
1863 — у Воршы расейскія вайскоўцы расстралялі Ігната Будзіловіча, кіраўніка атраду вызвольнага паўстаньня.
1918 — у Менску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, створаныя Сакратарыятам асьветы БНР
1942 — стварылі Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён месьціўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі.
1944 — 80 гадоў таму ў Любліне падпісанае „Пагадненьне памiж урадам Беларускай ССР i Польскім камiтэтам нацыянальнага вызваленьня аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы i польскіх грамадзян з тэрыторыі БССР“. Да Польшчы адыходзіла населеная беларусамі Беласточчына і паміж дзьвюма краінамі праводзілася мяжа, якая мусіла стаць заходняй мяжой СССР. У выніку зь Беларусі ў Польшчу выехала больш за 27 тысяч чалавек, а з Польшчы ў БССР — 36 тысяч.
1951 — з амэраканскага самалёта дэсантаваўся Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага руху, з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі.
2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар прапалі ў 1999 годзе.
Адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык.
2020 — Чальцоў Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака ўзялі пад варту як падазраваных у справе аб «захопе ўлады».
У гэты дзень нарадзіліся
1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал.
1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэмій навук.
1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.
1918 — нарадзіўся Сяргей Адашкевіч, скульптар. Ягонымі творамі дэкараваныя фасады будынкаў Палацу прафсаюзаў, Галоўнага паштамту і Прывакзальнай плошчы ў Менску.
1958 — у Гайнаўцы нарадзілася Міра Лукша, пісьменьніца.
1980 — нарадзіўся Віталь Стахіевіч, піяніст
У памяці
1973 — Iван Лушчыцкi, філёзаф
1976 — Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.
2005 — Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., лідэр беларускіх татараў.