Беларус Дзьмітры Салей, які выступаў на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы як індывідуальны нэўтральны атлет, заваяваў срэбны мэдаль у плаваньні на стомэтроўцы батэрфляем.
Па выніках папярэдніх заплываў раніцай беларус прабіўся у фінал з трэцім вынікам, а ў фінале фінішаваў на другім месцы, паказаўшы час 57,92 сэкунды.
Яшчэ адзін наш беларускі спартовец Максім Вашкевіч заняў у фінале восьмую пазыцыю.
Спаборніцтвы на Паралімпійскіх гульнях для беларускай дэлегацыі завяршыліся 7 верасьня.
У актыве нэўтральных атлетаў зь Беларусі — сем мэдалёў на Паралімпіядзе ў Парыжы. Раней плывец Ігар Бокі заваяваў 5 залатых мэдалёў, яшчэ адзін залаты мэдаль заваяваў плывец Ягор Шчалканаў.
Сёлета беларускія спартоўцы бяруць удзел у Паралімпійскіх гульнях у нэўтральным статусе ў двух відах спорту. Шасьцёра — у плаваньні, двое — у лёгкай атлетыцы.
- Плаваньне: Ігар Бокі, Яўген Кавалёнак, Дзьмітры Салей, Ягор Шчалканаў, Максім Вашкевіч і Анастасія Зудзілава.
- Лёгкая атлетыка: Лізавета Дабравольская, Уладзіслаў Грыб. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія плыўцы Ягор Шчалканаў і Ігар Бокі заваявалі залатыя мэдалі на Паралімпіядзе