Пра гэта паведаміў прапагандыст Васкрасенскі, піша правааабрончы цнтар «Вясна» са спасылкай на «Люстэрка». Прапагандыст адназчыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязьняў.
«Па неабходнасьці яго памілаваньня разгарэлася вельмі шырокая дыскусія. < ... > Вось ён ужо на волі. Паглядзець. Мы далі яму аванс з перавагай у адзін голас».
Іван Кашко — байкер з Ліды, асуджаны да пазбаўленьня волі паводле пяці крымінальных артыкулаў за камэнтары ў інтэрнэце. Прысуд быў вынесены 12 сьнежня 2022 году у Горадзенскім абласным судзе. Івана дадалі ў «сьпіс тэрарыстаў» і «сьпіс экстрэмістаў».
На дадзены момант праваабаронцам вядомы імёны 10 вызваленых палітвязьняў, але ня ўсе разгалошваюцца ў мэтах бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады будуць пераконваць, што «нармалізацыя» адбылася і Лукашэнка стаў гарантам новай «стабільнасьці», — Быкоўскі