У адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў першым квартале 2024 года склаў 3,2 працэнта колькасьці рабочай сілы, вынікае з паведамленьня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Менш за ўсё беспрацоўных у Расеі — 2,6% (другі квартал). Далей Беларусь — 3% (другі квартал), Кіргізстан — 4,1% (2023 год), Казахстан — 4,7% (другі квартал) і Армэнія — 15,5% (першы квартал).
Паводле дадзеных Эўразійскай эканамічнай камісіі, колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасьці насельніцтва дзяржаў — членаў ЭАЭС, на канец ліпеня 2024 года склала 802,7 тыс., або 0,9 працэнта колькасьці рабочай сілы.
У беларускай эканоміцы ў ліпені 2024 года было занята 4 млн 114,9 тыс. чалавек — на 0,34% менш (-14,2 тыс.), чым у студзені, і на 0,77% менш, чым у ліпені 2023- га (-32,1 тыс.), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь страціла больш за 32 тысячы работнікаў за год