Тамазу Піпія павялічылі тэрмін яшчэ на паўтара года
Тамазу Піпія, які адбывае тэрмін у наваполацкай калёніі № 1, дадаткова прысудзілі яшчэ 1,5 года зьняволеньня, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Новы суд над палітвязьнем адбыўся ў Наваполацку 5 верасьня. Судзьдзя Тацяна Хрыпач прызнала маладога чалавека вінаватым паводле 411-га артыкулу КК аб злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.
Тамазу Піпія 30 гадоў, ён заўзятар футбольнага клюбу «Партызан» (Менск). Тамаза затрымалі ў верасьні 2020 году і амаль праз год асудзілі за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў. У калёніі Тамаз Піпія шмат разоў трапляў у ШЫЗА, перад цяперашнім судом ён знаходзіўся ў ПКТ. Паводле праваабаронцаў, два апошнія месцы ад яго не было лістоў.
Старэйшы брат Тамаза Цімур Піпія таксама прызнаны палітвязьнем, ён асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы зьняволеньня паводле некалькіх артыкулаў КК уключна з 342-м пра «дзеяньні, які груба парушаюць грамадзкі парадак».
Вядома, што нядаўна ад анкалёгіі памерла маці братоў Піпія. Апошні раз Тамаз і Цімур бачылі маці ўвесну, падчас спатканьняў.